Як мясцовыя ўлады дапамагаюць жыхарам вёсак з дарогамі і вадой - у рубрыцы "Зваротная сувязь"

1 ноября 2022
У балота ператварыліся вуліцы вёскі Барысава Кобрынскага раёна. З надыходам восені мясцовыя дарогі становяцца падобнымі на вадаём. Машыны гразнуць у брудзе. Ужо некалькі гадоў жыхары скардзяцца ў мясцовыя органы ўлады. Але пытанне застаецца нявырашаным. 

А ў Зэльвенскім раёне праблема добраўпарадкавання знікла ўсяго за месяц. Да адной з вёсак было складана пад'ехаць. І па просьбах людзей, да населенага пункта праклалі асфальт. Больш падрабязна - у рубрыцы "Зваротная сувязь".