Адкрыты чэмпіянат гульні "Што, дзе, калі" сярод медыкаў Мінскай вобласці прайшоў у сталіцы

21 мая 2024

Інтэлектуальныя батлы аб'ядналі медыкаў Мінскай вобласці. Адкрыты чэмпіянат гульні "Што, дзе, калі" сярод моладзі прайшоў у сталіцы. Прынялі ўдзел 32 каманды медработнікаў з усіх раёнаў, а таксама студэнты медыцынскіх устаноў адукацыі.

Спаборніцтва ўключыла ў сябе 4 туры: медыяазбука, віктарыны, карціны алеем і бліц-пытанні не толькі медыцынскай накіраванасці, але і прысвечаныя мастацтву, нацыянальнай сімволіцы, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году якасці і 120-годдзю прафсаюзнай арганізацыі.

Па выніках інтэлектуальных баталій першынство ўзяла каманда рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінская фармацыя".