К. Сікора: Рэальная колькасць загінуўшых бежанцаў на польска-беларускай граніцы можа дасягаць 200 чалавек

3 ноября 2021
Становішча на польска-беларускай мяжы ператвараецца ў гуманітарную драму. Рэальная колькасць загінуўшых бежанцаў  можа дасягаць 200 чалавек. Аб гэтым у інтэрв'ю нямецкаму выданню "Фокус" паведаміў віцэ-мэр польскага горада Міхалова Конрад Сікора.

Конрад Сікора, віцэ-мэр Міхалова (Польшча):
Афіцыйная польская статыстыка гаворыць, што загінула 9 бежанцаў. Не магу паверыць у праўдзівасць гэтых лічбаў. Мяркуючы па тым, што я чуў, на гэты момант, павінна быць, памерла не менш як 70 чалавек. Але ёсць таксама здагадкі, што іх можа быць нават 200.

Палітык адзначыў, што адной з прычын увядзення надзвычайнага становішча ў прыгранічнай зоне было прыкрыццё выштурхоўвання мігрантаў назад у Беларусь. Сікора спасылаецца на аповяды бежанцаў, якія сцвярджаюць, што пагранічнікі Польшчы  дэпартавалі іх назад у нашу краіну 7-8 разоў. Згодна з паведамленнямі ўсё таго ж выдання "Фокус", у цяперашні час каля 10 тысяч мігрантаў  хаваюцца ў польскіх лясах і чакаюць кантрабандыстаў, якія змогуць даставіць іх у Германію. 


Тэгі:

#Мигранты