У сталіцы выбіраюць лепшага настаўніка

14 апреля 2017

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі пераможцы гарадскога конкурсу прэзентуюць свае дасягненні. Гэта выкладчыкі рускай, беларускай і замежных моў, гісторыі, матэматыкі і пачатковых класаў. Лепшых выбіралі на працягу трох месяцаў. Настаўнікі праводзілі адкрытыя ўрокі і паказвалі творчыя нумары. А сёння ўсе пераможцы гарадскога этапа конкурсу атрымліваюць узнагароды.

Пераможцы прадставяць сталіцу на рэспубліканскім конкурсе "Настаўнік года". Мерапрыемства адбудзецца ў верасні.