З 15 снежня "Белая Русь" запусціць пераднавагоднюю акцыю "Рука дапамогі" для дзяцей Данбаса. Далучайцеся!

22 ноября 2023
Грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" запусціць пераднавагоднюю акцыю "Рука дапамогі" па аказанні гуманітарнай дапамогі дзецям Данбаса. Рашэнне аб гэтай ініцыятыве прынялі на пасяджэнні рэспубліканскага савета грамадскай арганізацыі. Збіраць падарункі валанцёры будуць з 15 снежня да 15 студзеня. Прадукты працяглага тэрміну захоўвання, сродкі асабістай гігіены, адзенне, школьныя прылады - усё самае неабходнае адвязуць тым, хто ў гэтым мае асаблівую патрэбу.

Далучыцца да марафону добрых спраў можа кожны. "Белая Русь" ужо перадала фонду Аляксея Талая некалькі дзясяткаў тон грузу для дзяцей з Данбаса.