Да Вялікадня з асаблівым настроем рыхтуюцца ў полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры

5 апреля 2018

Сёння, у Чысты чацвер, яшчэ прынята фарбаваць яйкі і пячы кулічы. Як да светлага свята рыхтуюцца ў полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, распавядзе Марына Раманоўская.

Са светлымі думкамі і ў малітве. Гэта і ёсць галоўная асаблівасць рэцэпта кулічоў, якія пякуць да Уваскрэсення Хрыстова. За працу насельнікі полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ўзяліся з самой раніцы. Выпякаюць і ў духоўцы, і ў печы. Размаўляць не па справе падчас падрыхтоўкі кулічоў нельга. Сёстры разумеюць адна адну без слоў.

Тварог, жаўткі, сметанковае масла. Гэта галоўныя інгрэдыенты пасхі. Страву рыхтуюць без лішняй мітусні. Абавязкова дадаюць разынкі, ваніль, міндальныя арэхі. Тварагом запаўняюць спецыяльныя формы. Прыгатаваць трэба шмат. У суботу вырабы ўпрыгожаць. А ў нядзелю пададуць да святочнага стала.

Чысты або Вялікі чацвер - адзін з найважнейшых дзён перадвелікоднага тыдня. Вернікі ўспамінаюць тайную вячэру, на якой Хрыстос устанавіў таемства прычасці і абмыў ногі вучням у знак любові і пакоры.

Чысты чацвер - гэтае дзень актыўнай падрыхтоўкі да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення. У гэты дзень прынята наводзіць парадак. І не толькі ў хатах, першую чаргу - у сваіх душах.

Самае галоўнае - духоўнае ачышчэнне. Вернікі праводзяць Вялікі чацвер у малітве. Таму ў гэты дзень у храмах заўсёды шматлюдна. Людзі спяшаюцца паспавядацца і прычасціцца.

Менавіта ў Вялікі чацвер пачынаюць фарбаваць яйкі. У Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры да гэтага дзеяння падыходзяць з асаблівым настроем. Выкарыстоўваюць толькі натуральны фарбавальнік – лукавае шалупінне. Для бляску праціраюць алеем. Ужо ў гэтую нядзелю менавіта яйка стане лепшым падарункам на светлае свята, сустракаць якое прынята з адкрытым сэрцам.