Да чаго прывялі эксперыменты ў бязважкасці? Навукоўцы Акадэміі навук Беларусі распавялі, ці быць беларускай касмічнай малочцы

12 апреля 2024

Для Беларусі Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі сёлета асабліва ўрачысты. Палёт беларускі Марыны Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю дазволіў выйсці на новы ўзровень удзелу нашай краіны ў касмічных праграмах. І гэта не выпадковы поспех, а заканамерны вынік. За яго адказваюць больш за 20 навуковых і вытворчых арганізацый і звыш 4 тыс. высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, якія працуюць над развіццём касмічнай галіны Беларусі. Космас жа сапраўды адкрыў новыя гарызонты для навукі. Навукоўцы самых розных кірункаў сёння вывучаюць матэрыялы, якія ў пачатку гэтага тыдня былі перададзены з МКС. Пра магчымасці, якія адкрывае космас, у рэпартажы Юліі Алфёравай (відэа).