Да акцыі "Праспяваем гімн разам" далучыўся Магілёў

4 июля 2020
Да акцыі "Праспяваем гімн разам" далучыліся і ў Магілёве. У ёй прынялі ўдзел некалькі тысяч жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. На плошчы Славы, дзе ўшанаваны баявы і працоўны подзвіг гараджан, завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці.

"Мы дружны народ, таму мы ўсе разам, адзін за аднаго. Мы жадаем усім шчасця, дабра. Са святам! Гэта наша агульнае свята, мы ўсе радуемся. Усім жадаем здароўя, поспехаў, усяго самага найлепшага. Усіх са святам!"

Яркі феерверк стаў кульмінацыяй урачыстасці. Неба асвяцілі дзясяткі мірных залпаў.