Да акцыі "Нашы дзеці" далучыліся ў Мар'інай Горцы

27 декабря 2019
Навагоднія цуды з самай раніцы ў Мар'інай Горцы. Дабрачынную эстафету падхапілі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу. Бацькі-выхавацелі Андрэй і Алена Бажанавы акружылі  цеплынёй пяцёра сваіх і пяцёра прыёмных дзяцей. Кожны з іх сёння атрымаў  падарункі. У госці да вялікай сям'і прыехаў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын, а таксама прадстаўнікі савета па развіцці прадпрымальніцтва. Акрамя цацак і бытавой тэхнікі, Бажанавы хутка атрымаюць і аўтамабіль, каб з камфортам вандраваць усёй камандай.

Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" штодзень дорыць навагодні настрой у розных кутках вобласці.