На Блакітным узбярэжжы сёння збяруцца аматары свету кіно на 72-гі Канскі кінафестываль

14 мая 2019

На Блакітным узбярэжжы  сёння  збяруцца самыя заўзятыя аматары свету кіно. 72-гі Канскі кінафестываль  ужо рассцілае  чырвоную дывановую дарожку. У конкурснай праграме - адразу чатыры фільмы, знятыя рэжысёрамі-жанчынамі. За галоўны прыз - "Залатую пальмавую галіну" -  таксама пазмагаецца  карціна Квенціна Таранціна   "Аднойчы ў Галівудзе" з Леанарда Дзі Капрыа, Брэдам Пітам і Марго Робі. Сусветна вядомаму французскаму акцёру Алену Дэлону  ўручаць ганаровую "Залатую пальмавую галіну"  за яго выдатную кар'еру ў кінематографе.