Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучаецца ўся краіна

4 мая 2020
Рэспубліканская эстафета задуманая спецыяльна да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі  з мэтай залучыць кожнага ў захаванне памяці аб загінуўшых воінах. Аб тых, хто падарыў нам свабоду. З раніцы ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць цырымоніі ўскладання вянкоў. У знак асаблівай скрухі і падзякі замест тысячы слоў аб героях вайны маўчаць. Да эстафеты далучылася і сталіца. Ля стэлы "Мінск - горад-герой" сабраліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі: артысты, акцёры, спевакі, а таксама міністр культуры Беларусі. Невыпадкова акцыя памяці прайшла менавіта ў гэтым месцы. Абеліск  стварае адзіны ансамбль з Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай. Штогод Радзіма-маці сустракае парад.