Вынікі конкурсу станковай скульптуры, прысвечанага працы следчага, падвялі ў Віцебску

8 февраля 2019

Творчыя кампазіцыі і арт-аб'екты выкананыя з пластыліна, гіпсу, дрэва, паперы. Усяго прапанавана больш як 20 аўтарскіх твораў. Перш, чым ствараць скульптуры, канкурсанты пабывалі на экскурсіі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці і пагутарылі са следчымі. Працы ацэньваліся адразу па некалькіх крытэрыях: гэта мастацкая задума, майстэрства выканання, арыгінальнасць.

Такі конкурс следчыя паўночнага рэгіёна краіны правялі ўпершыню. Усе працы будуць захоўвацца ў музеі гісторыі УСК па Віцебскай вобласці.