Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ў Магілёўскім раёне з'явілася алея памяці ў гонар лётчыка-героя

8 апреля 2024

Бярозавая алея ў памяць пра лётчыка Фёдара Храмянкова ўрачыста закладзена ў пасёлку Новае Пашкава Магілёўскага раёна. Ураджэнец гэтага месца загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны пры выкананні баявога задання. Дарэчы, адна з вуліц у населеным пункце названа ў гонар героя-земляка. У цырымоніі ўзялі ўдзел мясцовыя жыхары, школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.

Закладкай алеі ў раёне дадзены старт шматлікім патрыятычным мерапрыемствам, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.