Італьянцы здымаюць фільм аб сяброўстве паміж Беларуссю і Італіяй: пра што раскажуць галоўныя гераіні карціны

15 августа 2023

Група італьянскіх дакументалістаў здымае фільм аб сяброўстве паміж Беларуссю і Італіяй - аб сапраўднай народнай дыпламатыі, якая зарадзілася і жыве дзякуючы ініцыятыве аздараўлення на востраве Сардзінія беларускіх дзяцей з тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З гэтай трагедыі пачалося вялікае сяброўства паміж беларускім і італьянскім народамі. Нашы краіны і людзі аб'ядналіся, каб дапамагчы дзецям.

Дакументалісты ўзялі інтэрв'ю  ў чатырох дзяўчын. У фільме гераіні раскажуць пра свой лёс, сувязь з прыёмнымі італьянскімі сем'ямі  і пра тое, як дзякуючы гэтаму прыкладу стваралі сваю сям'ю.