Гістарычная падзея - старт карабля "Саюз МС-25" з касмадрома Байканур - 21 сакавіка ў спецвыпуску навін на "Беларусь 1"

21 марта 2024

21 сакавіка ў 16 гадзін 21 хвіліну мы з вамі станем сведкамі эпахальнай падзеі - першы касманаўт-жанчына беларуска Марына Васілеўская адправіцца ў космас.

Тэлеканал "Беларусь 1", нагадаем, будзе весці прамую трансляцыю запуску пілатуемага карабля "Саюз МС-25".

У 16:10 журналісты АТН выйдуць у прамы эфір са спецвыпускам навін, і разам мы ўбачым старт з касмадрома Байканур.

Назіраць за эпахальнай падзеяй у прамым эфіры таксама можна на нашым сайце tvr.by і ютуб-канале АТН.