Інвестыцыі ў здароўе - у Мінску праходзіць мадэрнізацыя 6-й клінічнай бальніцы і ўзводзіцца новы будынак наркалагічнага дыспансера

6 февраля 2024

Сацыяльную інфраструктуру развіваюць у сталіцы. Пачалі мадэрнізацыю клінічнай бальніцы № 6. Новы будынак наркалагічнага дыспансера ўзвядуць у Партызанскім раёне. А ў Ленінскім (на Маякоўскага) пабудуюць медцэнтр. З'явяцца стаматалагічная паліклініка, цэнтр эндакрыналогіі і корпус рэабілітацыі. Адкрыццё адбудзецца ў канцы 2023 - пачатку 2024 года.

Акрамя таго, сёлета плануюць завяршыць рэканструкцыю будынка былога аўтавакзала "Усходні". На яго месцы з'явіцца гарадскі тэхнічны цэнтр для дзяцей і моладзі. Сярод адукацыйных напрамкаў, напрыклад, робататэхніка, авія-, судна- і аўта- мадэляванне.