Зборная Беларусі па хакеі стартуе ў алімпійскай кваліфікацыі

26 августа 2021

Матчам супраць каманды Польшчы сёння ў Браціславе зборная Беларусі возьме старт у алімпійскай кваліфікацыі. Апошні раз каманды Беларусі і Польшчы гулялі 5 гадоў таму таксама ў рамках адбору на Алімпійскія гульні, і тады мы былі мацнейшыя - 5:3. Сёння паядынак стартуе ў 16:15. У прамым эфіры сустрэчу пакажа "Беларусь 5". А адразу пасля супрацьстаянне аўстрыйцаў і славакаў.