Інтэрнэт-партал sb.by - першае сеткавае выданне ў Беларусі

13 декабря 2018

Гэты дзень стаў знакавым і ў медыяполі. Інтэрнэт-партал www.sb.by   стаў першым афіцыйна зарэгістраваным сеткавым выданнем у Беларусі. Новы статус інфармацыйная пляцоўка атрымала пасля ўступлення ў сілу змен у Законе аб СМІ. З 1 снежня інтэрнэт-медыя могуць прайсці добраахвотную дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Уладальнік такога рэсурсу зможа наймаць на працу журналістаў, якія атрымаюць тыя ж правы, што і супрацоўнікі традыцыйных медыя. Няма абмежаванняў і на працу сайтаў і парталаў, якія не пажадаюць рэгістравацца. Але ў гэтым выпадку прэтэндаваць на статус афіцыйных СМІ яны не змогуць.

Іван Сінічкін, галоўны рэдактар сеткавага выдання www.sb.by: "Зараз журналісты інтэрнэт-партала могуць і прадстаўляцца і гаварыць сваім візаві, што яны прадстаўляюць інтэрнэт-партал. У нас з'яўляюцца шырокія магчымасці да прадастаўлення матэрыялаў, мы можам распрацоўваць тэмы, зыходзячы з патрабаванняў інтэрнэт-аўдыторыі, насычаць матэрыялы вялікай колькасцю дадатковай інфармацыі, нейкія прыўносіць фішкі, нейкую прыдумваць новую рэалізацыю, якая будзе спрыяць пашырэнню нашай аўдыторыі".

Сеткавае выданне www.sb.by   ўваходзіць у склад Выдавецкага дома "Беларусь сегодня", але не з'яўляецца анлайн-версіяй друкаваных выданняў холдынга. Самастойная інфармацыйная пляцоўка стварае ў тым ліку і дадатковы аўдыёвізуальны кантэнт. Штодзень наведваюць сайт парадку 100-150 тысяч чытачоў. Сумарная колькасць падпісчыкаў у сацсетках - больш за 60 тысяч.