У Полацку выявілі старажытную цэглу з выявай музыканта

8 июня 2020
Плінфу XII стагоддзя з выявай музыканта знайшлі археолагі ў Полацку падчас даследчых работ у Спаса-Праабражэнскай царкве. Старажытную цэглу пры раскопках выявілі ўздоўж паўночнай часткі сцяны. У левай руцэ  ў чалавека музычны інструмент. Меркавана гуслі. Не выключана, што намаляваны ён быў у поўны рост. Але да нашых дзён захавалася толькі частка малюнка.

Аляксей Коц, старшы выкладчык кафедры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта: "Плінфа падчас вырабу яшчэ была вільготная, і па вільготнай гліне адзін з майстроў, хутчэй за ўсё, намаляваў гэты малюнак. Ён такі прывабны, можна сказаць. Цікавы галаўны ўбор у гэтага музыканта. Для Полацка гэта ўнікальная знаходка".

Зараз старажытная цэгла знаходзіцца ў лабараторыі. У перспектыве знаходка папоўніць музейную экспазіцыю.