Інстытуту пагранічнай службы Беларусі спаўняецца 30 гадоў

4 мая 2023

Інстытут пагранічнай службы Беларусі за гады развіцця здолеў не толькі захаваць, але і прымножыць лепшыя традыцыі падрыхтоўкі беларускіх афіцэраў-пагранічнікаў. Гэта адзначыў старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо падчас юбілею пагранічнай ВНУ. Альма-матэр "зялёных фуражак" 30 гадоў! Інстытут - адзіная ўстанова ў краіне, дзе рыхтуюць афіцэраў-пагранічнікаў. Навучанне праходзіць па чатырох кірунках: пагранічная служба, кантроль, аператыўная дзейнасць і ідэалагічная праца.

За тры дзясяткі гадоў гісторыі са сцен ВНУ выйшла больш як 3 тысячы падрыхтаваных спецыялістаў. Як і чаму навучаюць беларускіх пагранічнікаў? І на што сёння акцэнт у падрыхтоўцы будучых кіраванцаў?

Агенцтва тэленавін рыхтуе фільм да юбілею Інстытута - "Першы метр". Глядзіце заўтра ў 17:05 на "Беларусь 1".