Інстытут журналістыкі БДУ чакае перабудова

13 апреля 2018

Асаблівую ўвагу ў гутарцы Прэзідэнта з прадстаўнікамі СМІ надалі і пытанням падрыхтоўкі кадраў. Так, Інстытут журналістыкі БДУ чакае перабудова. Савет універсітэта вырашыў аддзяліць факультэт павышэння кваліфікацыі - ён стане адзіным падрыхтоўчым цэнтрам ВНУ для розных спецыялістаў. Падобнае пашырэнне паслуг дадатковай адукацыі - магчымасць павялічыць прыбытак універсітэта і колькасць месцаў. Хто яго ўзначаліць, стане вядома пазней. А вось галоўны цэх па вытворчасці медыякадраў - журфак - атрымае новае імя.

Адзначым, савет БДУ у найбліжэйшыя тыдні вызначыцца і з новым дэканам пакуль яшчэ факультэта журналістыкі. Нагадаем, сёння - гэта амаль тысяча студэнтаў, дзвесце выкладчыкаў і з дзясятак падраздзяленняў розных кірункаў.