Ігар Марзалюк: Мы ўсе думаем аб адным - аб сваёй краіне, аб Беларусі

18 января 2022
Дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю працуюць па ўсёй краіне. Расказаць пра свае прапановы можа кожны. Актывы рэгіёнаў праводзяць сустрэчы на месцах, у тым ліку ў аграгарадках. Працуюць грамадскія прыёмныя па растлумачэнні магчымых новаўвядзенняў. Сярод тэм, якія цікавяць больш за ўсё, - захаванне сацыяльных гарантый, інстытута сям'і і абарона гісторыі. 

Азнаёміцца з праектам змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю можна і на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.