Ігар Карпенка наведаў мемарыял "Дразды" напярэдадні гадавіны Вялікай Перамогі

6 мая 2021

Сёння міністр адукацыі разам з педагогамі і навучэнцамі 104-й школы напярэдадні 76-й гадавіны Вялікай Перамогі наведаў мемарыял "Дразды". Тут на плошчы 9 гектараў з пачатку вайны знаходзіўся канцлагер з аднайменнай назвай - там расстралялі каля 10 тысяч мірных жыхароў. Мемарыял уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. 

Навучэнцы і педагогі 104-й школы многія гады шэфствуюць над мемарыялам "Дразды". Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 2009 годзе.