ID-карты з'явяцца ў Беларусі 1 студзеня 2020 года

14 января 2019

Яны заменяць пашпарты і дадуць беларусам доступ да многіх паслуг дзяржаўных структур. Таксама праз год з'явіцца і біяметрычны пашпарт, які будзе неабходны для выезду за мяжу. Але гэта не значыць, што 1 студзеня 2020 года ўсім прыйдзецца ў абавязковым парадку атрымаць новыя дакументы. Тыя, што былі выдадзены раней, будуць па-ранейшаму сапраўдныя, адзначаюць у МУС. Пакуль тэрмін дзеяння пашпарта не скончыцца, яго можна не мяняць.

Разглядаецца магчымасць выдаваць тым, хто жадае, адразу два біяметрычныя пашпарты. Гэта неабходна для мабільнасці беларусаў. Пакуль адзін дакумент знаходзіцца, напрыклад, на атрыманні візы, яго ўладальнік па-ранейшаму зможа выязджаць за мяжу з дапамогай другога.