І. Бокі: Канкурэнцыя з кожным паралімпійскім цыклам расце

27 октября 2021

Спартсмены гатовыя паказваць вынікі. Матывацыі дастаткова, і яе хопіць нават на Паралімпійскія гульні ў Парыжы. Наш тытулаваны плывец Ігар Бокі стаў госцем праграмы "Скажынемаўчы" і прызнаўся, што не збіраецца спыняцца на дасягнутых 16 залатых медалях Паралімпіяд. Ігару 27 гадоў.  Аб завяршэнні кар'еры гаварыць яшчэ рана, але, як прызнаўся сам спартсмен, прыходзіцца ахвяраваць шматлікім дзеля выніку. Тым больш - канкурэнцыя расце. У тым ліку і ў плаванні алімпійскім. Таму не ўсё складваецца так удала зараз у нашай нацыянальнай зборнай.  

У дзяцінстве ўрачы дазволілі займацца толькі плаваннем з-за праблем са зрокам. Гэта і быў першы крок атлета на шляху да гэткіх гучных вынікаў. Наколькі дорага аддаць дзіця ў плаванне зараз? Як прафесійны спорт адбіваецца на здароўі ў будучыні? І чаму Ігар не любіць параўнанне з Майклам Фэлпсам? Адказы на гэтыя пытанні і не толькі - у афіцыйным тэлеграм-канале "Скажынемаўчы" YouTube.