Макрон перамог на прэзідэнцкіх выбарах

25 апреля 2022

У Францыі абвешчаны вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Сюрпрызаў не здарылася: Макрон набраў 58 з паловай працэнтаў галасоў супраць 41-го з паловай у саперніцы Марын Ле Пен. Яна прызнала сваё паражэнне, аднак перамогу Макрона, падобна, не гатовыя прыняць многія французы. Вынікі выбараў справакавалі масавыя беспарадкі ў шэрагу буйных гарадоў. У Парыжы і Ліёне -  сутыкненні з паліцыяй, праваахоўнікі прымянялі ўсе віды спецсродкаў: газ, гумовыя кулі і дубінкі.