Група японскіх дзяцей праводзіць канікулы на Нарачы

1 августа 2013

Група японскіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на АЭС Фукусіма, праводзіць канікулы на Нарачы. Рэабілітацыйную праграму распрацавалі яшчэ ў мінулым годзе.


Першыя ўражанні гасцей аб нашай краіне - у рэпартажы Ксеніі Рабчынскай. Мідзукі Ватанабэ ў нашай краіне першы раз. Прызнаецца, што да гэтага нават уявіць не магла, што ў Беларусі такая прырода. Такая, гэта не толькі прыгожая. Ва ўяўленні гэтых японскіх дзяцей такая, гэта найперш чыстая. У сваім родным горадзе Карыяма, што ў прэфектуры Фукусіма, дзеці на вуліцы амаль не гуляюць, а калі ідуць у школу, абавязкова апранаюць маскі.


Сёлета ў Зубраня прыехала група з 25 хлопчыкаў і дзяўчынак. Пуцёўкі атрымлівалі па медыцынскіх паказаннях, але толькі лепшыя вучні. Тут штодзень спелеапячоры, спецыяльныя ванны і кіслародныя кактэйлі. Да гэтага кожнага абследавалі ў Мінску. Але галоўнае, вядома, нават не працэдуры, а магчымасць спазнаць іншую краіну знутры, а не па старонках у Інтэрнэце.


Акрамя слоў, ужо даведаліся легенду пра Нарач і пачалі з энтузіязмам удзельнічаць у народных гульнях. А вось танцаваць пакуль не спрабавалі, кажуць, вельмі цяжкія рухі ў беларускіх танцах, але абавязкова ўвесь нумар здымаюць на відэа, каб потым паказаць бацькам.


Але больш за ўсё японскім гасцям спадабалася народная кухня, назвы любімых беларускіх страў ужо нават вывучылі, хоць і вымавіць без акцэнту пакуль цяжка.


Бліны са згушчонкай смакавалі першы раз. Гэта таксама будзе каштоўны здымак у альбоме з успамінамі пра нашу краіну. Ад'язджаць у Японію яны будуць толькі праз два тыдні, але ўжо мараць вярнуцца зноў. Толькі наступны раз, кажуць, абавязкова прывязуць з сабой больш сяброў. Каб тыя таксама пагулялі па беларускім лесе і даведаліся легенду пра Нарач. Без масак, якія хаваюць палову твара.