У Іспаніі ад непагадзі загінулі не менш як тры чалавекі

20 января 2020
Шторм "Глорыя" абрынуў на ўсходняе ўзбярэжжа краіны магутныя парывы ветру, сяміметровыя хвалі і моцныя снегапады. Перакрыты дарогі, закрыты для руху суднаў парты Валенсіі і Гандыі. Паўсюдна адменены школьныя заняткі. На суткі спынена праца аэрапорта Алікантэ.