Гучны старт новага тэлесезона

14 сентября 2013
Белтэлерадыёкампанія рыхтуе вялікі падарунак спартыўным балельшчыкам - цэлы канал, прысвечаны спорту рыхтуецца да эфіру. Асноўны ўпор будзе зроблены на прамыя трансляцыі ў зручны для гледача час. А таксама топ-турніры, Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы. Будзе ўзмоцнены каментатарскі склад. Сярод удзельнікаў конкурснага адбору ёсць і дзяўчаты.

Усяго ж у Белтэлерадыёкампанію паступіла 300 заявак, па выніках фінальнага галасавання вызначыліся 9 канкурсантаў, сярод іх ёсць і алімпійскія прызёры.