Да свята спартыўных рэкордаў - дасягненні беларускіх кулінараў

23 июня 2019

Прадстаўнікі нацыянальнага агульнага харчавання рыхтаваліся да ІІ Еўрапейскіх гульняў, каб здзівіць удзельнікаў і гасцей вынаходствамі нацыянальнай кухні. Кулінары распрацавалі тысячы новых рэцэптаў, сярод якіх, скажам так, рэканструкцыя старадаўніх бабуліных сакрэтаў і рэмейкі на хіты народнай кухні. 

Перад айчыннымі кухарамі стаяла няпростая задача - здзівіць замежнікаў новымі смакамі і ў той жа час падабраць меню, якое адпавядае спартыўным дыетам. Ці атрымалася? Даведалася Наталля Бардзілоўская.

Арыгінальнае скручванне бліноў, крыху зеляніны – і гатова. Гэта фірменная страва, якую тут абавязкова як беларускі брэнд прапаноўваюць пакаштаваць кожнаму госцю. Верашчака - калісьці яе прыдумалі каралеўскія повары! Пасля рэвалюцыі ў новай Беларусі ежу прызналі інтэлігенты-гурманы Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва. А потым страва перайшла ў народ і сёння вядомая як мачанка.

У тэму спартыўнага форуму скажам, гэтая страва больш не для спартсменаў, а для гасцей - балельшчыкаў, гледачоў, бо яна занадта каларыйная, як і ўся, між іншым, беларуская народная кухня. Але, са слоў спецыялістаў, ёсць усё ж і ў нашым нацыянальным меню нешта карыснае для асобных спартыўных груп.

Нацыянальная кухня знаёміць гасцей з гісторыяй Беларусі. Так, ружанскія медальёны пакажуць на знакаміты род Сапегаў. Дэсерт "Сакрэт Марысенькі" падкажа: на нашыя землі апельсіны прыехалі ў XVII стагоддзі дзякуючы Марыі, жонцы караля і вялікага князя Літоўскага Яна Сабескага. Зрэшты, гуляш "Гайдуцкае шчасце" - менавіта гэтая страва з'явілася на нашых тэрыторыях дзякуючы венгерскім гайдукам у XVI стагоддзі. Гайдукі былі адборнымі пехацінцамі войска Стэфана Баторыя.

Не толькі накарміць, але – навучыць! Беларускія кухмайстры падрыхтавалі для ўдзельнікаў Гульняў нават спецыяльны размоўнік! Вось тут, у буклеце, той лексічны мінімум, дзякуючы якому замежныя госці змогуць па-беларуску звярнуцца да афіцыянта і выказаць свае кулінарныя пажаданні.

Акрамя беларускай кухні госці ІІ Еўрапейскіх гульняў змогуць харчавацца і тым, да чаго яны прывыклі ў сваіх краінах. Некалькі сотняў еўрапейскіх і азіяцкіх страў штодзень гатуюць повары і так званай спартыўнай вёскі, і сталічных выязных кухняў, і стацыянарных рэстаранаў і кафэ.