Грэшнік ці вялікі праведнік? Кім насамрэч быў князь Уладзімір

31 июля 2022

На гэтым тыдні Заслаўе стала месцам духоўнага паломніцтва. Падстаў адразу некалькі. Па-першае, сёлетні год юбілейны для Беларускай праваслаўнай царквы. 1030 гадоў таму была створана Полацкая епархія - першая хрысціянская кафедра на нашых землях. Па-другое, у гэтыя дні вернікі ўспаміналі роўнаапостальнага князя Уладзіміра - хрысціцеля Русі. Менавіта дзякуючы яму Святое Хрышчэнне прынялі і тэрыторыі заходняй Русі, гэта значыць цяперашняй Беларусі. 

У гэтай старажытнай ва ўсіх сэнсах гісторыі шмат белых плям. За больш чым тысячу гадоў амаль не захавалася пісьмовых сведчанняў, якія б праўдзіва апісвалі падзеі тых гадоў, ды і вобразы галоўных герояў крыху размытыя публіцыстамі. І ўсё ж мы паспрабавалі аднавіць партрэт эпохі. Ці ішло хрысціянства па пракладзенай дарожцы або ў хрысціянскі рай заганялі праславутымі "агнём і мячом"? І хто такі князь Уладзімір - грэшнік ці вялікі праведнік? Адказы ў сюжэце Ніны Мажэйкі (відэа).