Гродна сёння адзначыць Дзень горада

19 сентября 2015

Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі ўпершыню адсвяткуе яго ў трэція выхадныя верасня. Такое рашэнне было прынята гарвыканкамам сёлета. Раней свята адзначалася ў дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў альбо падчас фестывалю нацыянальных культур. Сённяшняя праграма святкавання абяцае быць насычанай. Гэта канцэрты, этнафестывалі, спартыўныя спаборніцтвы і нават тэатралізаванае шэсце казачных герояў і выступленні парашутыстаў.