Дзяржава пастаянна дапамагае ветэранам

8 мая 2013

Вось і сёння, наведваючы  інтэрнат у Ждановічах, міністр працы і сацабароны паведаміла, што на развіццё рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы да 2015 дадаткова накіруюць больш чым 6 мільярдаў рублёў. На дадзены момант ва ўстанове пражываюць звыш 150 чалавек - большасць з якіх, удзельнікі Вялікай Айчыннай і былыя вязні канцлагераў. Для іх у інтэрнаце працуе сучасны лячэбна-аздараўленчы комплекс, бібліятэка і шматлікае іншае. Заўтра ветэранаў чакае вялікая святочная праграма і экскурсія па Мінскім моры на цеплаходзе. Напярэдадні  Дня Перамогі на тэрыторыі інтэрната адкрыўся магазін. Міністр працы і сацабароны сёння наведала яго асабіста.