Дзяржаўныя ўзнагароды ўручаныя лепшым у прафесіі

10 апреля 2019

Лепшых у прафесіі сёння адзначылі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі медалі і падзякі з рук прэм'ер-міністра атрымалі каля двухсот працаўнікоў розных сфер: навукоўцы і выкладчыкі, дзяржслужбоўцы і медработнікі. Адзначаны ўклад працаўнікоў сяла: сельская гаспадарка - гэта больш  за 7 % ВУП, яе развіццё з'яўляецца стратэгічнай задачай дзяржпалітыкі, як падкрэсліў прэм'ер. Высокіх узнагарод удастоеныя і будаўнікі, якія займаліся рэканструкцыяй моста праз Прыпяць, а таксама ўзвядзеннем клінічнага медцэнтра ў Ждановічах. Адзначаныя і супрацоўнікі Белавія: у кампаніі - чарговы рэкорд пасажырапатоку праз сталічную паветраную гавань.

Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Дзяржава і надалей абавязваецца падтрымліваць таленавітых людзей, адзначыў прэм'ер.