Гаррамаўтадар пашырае парк спецтэхнікі ў Мінску

4 октября 2021

На двары залатая восень, а сталічныя вуліцы ўжо актыўна рыхтуюць да зімы. Увага ў першую чаргу звернута на парк спецтэхнікі. Чысціць вуліцы ад снегу будуць больш за 760 машын. Кожную трэба праверыць і адрамантаваць да пачатку халадоў. З улікам вопыту папярэдняга марознага сезона Гаррамаўтадар пашырыў парк тэхнікі на 40 адзінак. Новыя машыны не проста заменяць старыя. Яны значна спросцяць працу па ўборцы сталічных вуліц ад снегу і лёду. 

Асноўнымі рэагентамі на дарогах у зімовы перыяд застануцца соль і пясчана-салявая сумесь. Матэрыялы зараз нарыхтоўваюцца. На гэты і наступны год спатрэбяцца амаль 90 тысяч тон рэагентаў.