Горад-сад з'явіўся ў Віцебскай вобласці

3 мая 2013

Глыбокае ўжо шмат гадоў лічыцца вішнёвай сталіцай Беларусі. Ягады  тут адрозніваюцца і памерамі, і смакам. На плошчы 1,5 гектара пасадзілі 1414 сартоў вішнёвых дрэў з розных краін свету  -  колькасць саджанцаў сімвалізуе дату заснавання горада. Вішня ўжо стала сапраўдным брэндам горада. Таму пасадзіць ягадныя дрэвы плануюць на тэрыторыі кожнага прадпрыемства. А летам у Глыбокім хочуць правесці першы вішнёвы фестываль.