Фінал Лігі чэмпіёнаў сёння ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1"

29 мая 2021
Усё самае цікавае пачынаецца для прыхільнікаў гульні нумар адзін. Лічаныя гадзіны застаюцца да ледзь ці не галоўнай падзеі футбольнага года. І ўжо напэўна галоўнай у клубным еўрапейскім футболе.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца сёння на арэне ў Порту і будзе паказаны ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1". Да матча за тытул дабраліся два брытанскія калектывы. Гэта "Манчэстэр Сіці" - дзеючы пераможца Прэм'ер-лігі, а таксама даволі нечакана ў фінале ўбачым лонданскі "Чэлсі", які правёў нестабільны сезон. Але да яго канцоўкі набраў вельмі прыстойны ход. Невялікую перавагу букмекеры аддаюць камандзе Пепа Гвардыёлы. Аднак у падобных супрацьстаяннях перадматчавыя прагнозы часта страчваюць усякі сэнс. 

Раней УЕФА перанёс фінальны матч у Порту са Стамбула, дзе ёсць праблемы з каранавірусам. Улады Партугаліі пацвердзілі, што ёмістасць арэны "Драгау" на фінале Лігі чэмпіёнаў складзе 33 % або 16 з паловай тысяч гледачоў.