Горад Ліда адзначае юбілей - 690 гадоў

15 сентября 2013
Права першымі павіншаваць горад было аддадзена царскім асобам Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Князь і два каралі прайшлі па цэнтральнай вуліцы старажытнага горада.

Падрабязнасці ў рэпартажы Дзмітрыя Смірнова.

Як і ў 15 стагоддзі аб пачатку свята жыхарам Ліды паведамілі прыдворныя гарністы на галоўнай плошчы горада.

За адну гадзіну перад гледачамі арганізатары прайгралі ўсе 7 стагоддзяў гісторыі старажытнага горада - ад князя Гедыміна і атрымання магдэбургскага права да падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай і сучаснай Беларусі.

Каралі, князі, старажытныя замкі і рыцарскія баталіі - гэтымі днямі ў Лідзе атрыбуты сярэдневяковай спадчыны вельмі цесна перапляліся з сучаснасцю.

Як зазначылі шматлікія госці, у Ліду яны прыязджаюць дакрануцца да гісторыі. На свяце арганізатары пастараліся, каб 15 стагоддзе можна было і паспрабаваць, і пачуць, і ўбачыць.
Пасля афіцыйнай, урачыстай, часткі свята з вуліц перамясцілася ў Лідскі замак, дзе 690 гадоў таму і пачалася Ліда.

Рэальнасць прысутнасці ў рыцарскай эпосе выдатна аднавілі крыкі і звон мячоў на рысталішчы замка.

На свяце горада ў Лідзе арганізатары пастараліся выканаць усе сярэдневяковыя традыцыі. У тым ліку і тую, згодна з якой асабліва ўрачыстыя падзеі нельга адзначаць менш за адзін дзень. Галоўнае дзеянне другога дня з гарадской плошчы перамесціцца на ваенны аэрадром. Пілоты Лідскай авіябазы падрыхтавалі для гледачоў ужо сучасную частку - шоу ў паветры з самалётамі і дэсантам.