Горад драўляных скульптур будуюць для Клецка дванаццаць майстроў

14 июня 2017

Трохмерныя кампазіцыі з таполі і дуба скульптары прысвяцілі беларускаму фальклору: ад каларытных персанажаў з народных казак да абстрактных сімвалічных сюжэтаў. Волаты з прыроднага матэрыялу будуць гатовыя літаральна праз дзень, а пакуль пад гукі піл калегі ператвараюць гіганцкія палены ў аўтарскія шэдэўры. У фармаце пленэра народныя ўмельцы са сталіцы, Мінскай і Гомельскай абласцей сустракаюцца 16-ы раз. Штогод у розных гарадах цэнтральнага рэгіёна. Як майстры перадаюць "Сонечную цеплыню дрэва"? За творчым працэсам сачыла Аляксандра Драгун.

Буслы ўюць гняздо, квітнеюць валошкі, і спелыя збожжавыя каласяцца на бервяне таполі. Летнія пейзажы беларускага краю змясціў на трохметровым палене Іван Васілевіч. Праца яго рук ужо 40 гадоў прыцягвае ўвагу людзей. У аўтарскіх скульптур з душэўнымі сюжэтамі нараджаюцца гарадскія легенды.

деревянные-скульптуры-для-Клецка

Трохмерныя кампазіцыі скульптары са сталіцы, Мінскай і Гомельскай абласцей прысвяцілі беларускаму фальклору. Ад персанажаў з народных казак да абстрактных сімвалічных сюжэтаў. Вобразы на прыродным палатне выпілоўваюць не ў звыклых майстэрнях - у Клецку на свежым паветры сярод сваіх жа калег.

деревянные-скульптуры-для-Клецка

Для манументальнай творчасці невыпадкова выбралі дзве пароды - таполю і дуб. Яны найбольш устойлівыя да рознага характару надвор'я. Дарэчы, гэта не свежаспілаваныя кавалкі дрэў - іх загадзя нарыхтоўвалі і сушылі.

деревянные-скульптуры-для-Клецка

Шаснаццаты раз мінскі абласны конкурс збірае скульптараў, якія перадаюць сонечную цеплыню ў дрэве. Сёлета 12 народных умельцаў і новы горад на карце пленэра - Клецк. Драўляная калекцыя не змесціцца пад дахам музея, таму зойме сваё месца пад адкрытым небам.

деревянные-скульптуры-для-Клецка

12 драўляных скульптур - падарунак Клецку да 890-й гадавіны. Дарэчы, дзень горада тут адзначаць 2 ліпеня. Для волатаў з прыроднага матэрыялу ўжо вызначылі месца - трохметровыя кампазіцыі ўпрыгожаць набярэжную гарадскога возера. Каларытных персанажаў, казачных герояў і міфічных істот усталююць ля лавак, альтанак, малых архітэктурных форм, згодна з мастацкай задумай аўтараў.

Працаваць майстры будуць літаральна дзень. Акурат у пятніцу падвядуць вынікі пленэра. Пакуль у скульптур ёсць толькі назва, але з часам у драўляных гараджан з'явіцца не адна таямнічая гісторыя і легенда.

деревянные-скульптуры-для-Клецка