Прэзідэнт падпісаў указы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна

13 августа 2019

У беларускай сталіцы пабудуюць Нацыянальны футбольны стадыён і басейн міжнароднага стандарту. Указы былі падпісаны сёння Прэзідэнтам. Мэта - стварэнне ўмоў для правядзення спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, а таксама прыцягнення насельніцтва да заняткаў фізкультурай і спортам. Будаўніцтва будзе выканана пад ключ кітайскім бокам  пры абавязковым выкананні тэхнічных патрабаванняў Міжнароднай федэрацыі плавання і міжнародных футбольных федэрацый. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы па арганізацыі дзвюх будпляцовак. У адпаведнасці з указамі, праекты будуць рэалізаваныя да 31 снежня 2023 года.