Гонар за подзвіг ветэранаў

10 мая 2016

У Гродне першыя залпы святочнай кананады загучалі на фінальных словах песні "Дзень Перамогі", якую спяваў увесь горад. Паглядзець маляўнічае відовішча на цэнтральнай плошчы сабраліся тысячы. Усе ўражанні ў двух тэзісах - гонар за подзвіг ветэранаў і вялізнае жаданне захаваць мір і спакой.

Пасля заканчэння салюту жыхары горада не спяшаліся разыходзіцца. Праграма прадоўжылася выступленнем артыстаў і музычных гуртоў.