У Беларусі адкрываюцца елачныя кірмашы

21 декабря 2021

Галоўнае свята зімы - з пахам жывой ігліцы. Навагоднія дрэвы ўжо можна набыць на елачных кірмашах Мінскай вобласці. Пункты продажу - ва ўсіх раённых цэнтрах. Хвоі Мінскага лясгаса можна набыць і ў сталіцы - пляцоўка для пакупнікоў адкрыта на вуліцы Баграціёна. Астатнія "зялёныя" пляцоўкі ў Мінску запрацуюць заўтра. На выбар - калючыя прыгажуні рознай вышыні - сярод іх елкі еўрапейскія, блакітныя, сосны і кедры. 

Самая маленька елка - да метра - будзе каштаваць ад 10 рублёў. Метр і два - каля 13. Дрэвы вышэйшыя за два метры - ад 16 рублёў. Папулярныя ў пакупнікоў і дрэвы ў кадках.