Галалёдныя траўмы ўсё часцей фіксуюцца ў Мінску і Мінскай вобласці

30 ноября 2021

Непагадзь паўплывала на працу камунальных службаў і медыкаў. У сталіцы і Мінскай вобласці ўсё часцей фіксуюцца галалёдныя траўмы. Каб пазбегнуць падзенняў, пешаходам раяць перамяшчацца павольна. Максімальна ўважлівымі трэба быць падчас спускаў з лесвіц, пры пераходзе дарогі і падчас пасадкі ў грамадскі транспарт.

У выпадку падзення трэба згрупавацца, гэта дапаможа пазбегнуць сур'ёзных пакалечанняў. Пры ўзнікненні ж вострага болю неабходна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.