Аляксандр Лукашэнка: Акцыя "Нашы дзеці" аб'яднала не адно пакаленне беларусаў

27 декабря 2021

Агні на Галоўнай ёлцы краіны запаліліся. Навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі 27 снежня сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны.

Галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі

Ёлка ў Палацы Рэспублікі - гэта кульмінацыя вялікай і добрай акцыі "Нашы дзеці". У карагодзе святочнага настрою каля дзвюх з паловай тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак ад 8 да 14 гадоў. Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дамоў-інтэрнатаў, дзеці са шматдзетных сем'яў. У праграме мерапрыемства сёлета казачны музычны паказ, карагоды і, вядома, падарункі ад кіраўніка дзяржавы. Павіншаваць дзятву з надыходзячым Новым годам ён прыехаў асабіста. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што акцыя "Нашы дзеці" аб'яднала не адно пакаленне беларусаў. "Кожны маленькі беларус не на словах, а на справе ведае, што бясконца дарагі і патрэбны сваёй краіне", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да хлопчыкаў і дзяўчынак.

На Галоўнай ёлцы краіны сям'і загінуўшых герояў Беларусі

На Галоўнай ёлцы краіны і сем'і нашых герояў – лётчыкаў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку, і байца "Альфа" Дзмітрыя Федасюка, які загінуў пры выкананні службовага абавязку.

Запаветныя мары і пажаданні

Сёння Палац Рэспублікі ператварыўся ў свет цудаў і чараўніцтва. Тут ярка, шмат дзіцячага смеху і, вядома, шмат загаданных жаданняў пад Галоўнай ёлкай краіны.

Без падарункаў, дарэчы, не засталіся не толькі дзеці, але і Прэзідэнт. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўручылі кіраўніку дзяржавы цацку - сімвал года - усмешлівага паласатага тыгра (на яго шыі белы шалік з арнаментам і надпісам "Мы" як сімвал Года народнага адзінства), а таксама пано "Студзень" з адлюстраваннем марознага сонечнага дня і дзяцей.