А. Лукашэнка: Занятасць і зарплата заўсёды ў цэнтры ўвагі

28 Лютага 2020
Занятасць, зарплаты, цэны, рынак і ўмовы працы… Важныя пытанні для кожнага працоўнага чалавека сёння абмеркавалі ў Мінску на VIII З'ездзе прафсаюзаў.

Прэзідэнт прыняў удзел у VIII З'ездзе ФПБ


У сталіцу прыбылі больш за пяцьсот дэлегатаў з кожнага рэгіёна Беларусі. Удзел у з'ездзе прыняў і Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт лічыць гэтую арганізацыю сапраўды народнай - падмуркам, на якім трымаецца баланс у грамадстве. У найноўшай гісторыі  прафсаюзны рух стаў паўнапраўным удзельнікам незалежнай Беларусі, голас якога чуюць і наймальнікі, і кіраўніцтва краіны. Выступаючы перад дэлегатамі, беларускі лідар закрануў і важную тэму заработнай платы. 

Прэзідэнт насцярожаны ростам цэн на асобныя прадукты харчавання


Адкрыта выказаўся Аляксандр Лукашэнка і пра іншыя набалелыя пытанні. Прэзідэнт заклікаў Федэрацыю прафсаюзаў далучыцца да актыўнага маніторынгу цэн на самыя неабходныя прадукты харчавання. Многае трэба зрабіць на прадпрыемствах. Праблемныя вытворчасці трэба ратаваць, а не банкрутаваць! Сярод актуальных тэм Кіраўнік дзяржавы адзначыў і сітуацыю з каранавірусам.


Прэзідэнт уручыў ФПБ Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі


Пасля размовы з дэлегатамі Прэзідэнт уручыў Федэрацыі прафсаюзаў Ганаровы дзяржаўны сцяг нашай краіны за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі.