У Палацы Рэспублікі праходзіць навагодняе дабрачыннае свята

28 декабря 2017

Быць больш смелымі, актыўнымі, ганарыцца сваёй Радзімай і прымнажаць дасягненні! З такімі словамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звярнуўся да юных беларусаў.

У гэтыя хвіліны ў Палацы Рэспублікі праходзіць навагодняе дабрачыннае свята, якое з'яўляецца кульмінацыяй акцыі "Нашы дзеці". Гэтая добрая традыцыя дазваляе прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства і аказаць падтрымку тым, хто мае патрэбу ў асаблівым клопаце. У Мінск з'ехаліся больш чым 2 тысячы дзяцей з усёй краіны. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, тыя, хто выхоўваецца ў шматдзетных сем'ях, а таксама тыя, хто па розных прычынах застаўся без бацькоў. Аляксандр Лукашэнка заклікаў юных беларусаў добра вучыцца, часцей адрывацца ад гаджэтаў і нагадаў, што не ўсюды ў свеце ў дзяцей ёсць магчымасць гэтак жа весела сустракаць навагоднія святы.

Галоўным падарункам для гасцей свята стаў маляўнічы паказ "Выкрадальнікі часу, або Як выратаваць Новы год" - казка, у якой дабро перамагае зло. Навагодні паказ працягваецца на сцэне Палаца Рэспублікі і ў гэтыя хвіліны. Уражанні маленькіх гледачоў ужо ў наступных выпусках навін.