Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў агучыў вынікі маніторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары

28 июня 2017

Вынікі ўласнага маніторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары па ўсёй краіне сёння агучыў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.

Даследаванне закранула каля сотні магазінаў як крокавай даступнасці, так і буйных сетак. Аўтары прааналізавалі кошт больш як чатырох дзясяткаў прадуктаў, у першую чаргу малака, хлеба, мяса, рыбы. Такі "народны" кантроль дазволіў параўнаць цэны на тавары ў розных абласцях. Таксама прафсаюзы звярнулі ўвагу на неабходнасць больш дакладнага ўказання цэн на фасаваныя прадукты.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Паміж рэгіёнамі ашаламляльна адрозніваюцца цэны. Здавалася б, гандаль працуе ў адных і тых жа ўмовах, але ў рэгіёнах цэны на прадукты першай неабходнасці абсалютна розныя. Мы таксама гаворым, калі сёння сельгасвытворца робіць усё для таго, каб знізіць выдаткі на вытворчасць, то чаму яна павялічваецца пры выхадзе праз перапрацоўку і гандаль".

Галоўныя задачы такога маніторынгу не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн і выключыць выпадкі нядобрасумленнай канкурэнцыі. Вынікі даследавання прафсаюзы ўжо перадалі спецыялістам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Плануецца, што такія кансультацыі па пытаннях цэн будуць праходзіць кожны месяц.