Полацк рыхтуецца да Дня горада

3 августа 2019
Полацк рыхтуецца да свайго галоўнага свята -  Дня горада.  Да ўрачыстасці застаецца менш за месяц. Зараз у райцэнтры ідзе  вялікая праца па добраўпарадкаванні. Працягваецца рамонт дваровых тэрыторый, вулічныя ліхтары замяняюць на святлодыёдныя, устанаўліваюць дэкаратыўныя скульптуры, прыводзяць у парадак месцы памяці. Новае аблічча набудзе і гарадскі стадыён. 

Для гасцей свята рыхтуюць насычаную культурную праграму. Творчыя праекты і фестывалі, якія будуць доўжыцца некалькі дзён,  аб'яднае агульная тэма "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці".