Маладзёжны цягнік "#Беларусь. Моладзь. Натхненне" працягвае шлях па краіне

24 июля 2020
Шлях па краіне працягвае маладзёжны цягнік пад хэштэгам "Беларусь. Моладзь. Натхненне", які пачаў свой рух з Віцебска! Маладзечна - восьмы горад у маршруце каманды, якая аб'яднала юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны. Састаў з лакаматыва і 4-х вагонаў сёння раніцай спыніўся на чыгуначным вакзале, і ўдзельнікі адправіліся знаёміцца з горадам, а потым падзяліліся па тэматычных секцыях. У Маладзечне падрыхтавана насычаная праграма: наведванне Мінскага абласнога краязнаўчага музея, раённага цэнтра рамёстваў і спартыўнай школы. А асноўным пунктам стаў адкрыты дыялог у Палацы культуры.

Вандраванне маладзёжнага цягніка завяршаецца. Літаральна гадзіну таму ўдзельнікі праекта прыбылІ ў Мінск на чыгуначны вакзал - сталіца апошняя ў маршруце. Сёння юнакі і дзяўчаты ўскладваюць кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой", а заўтра з самай раніцы іх чакае насычаная дыскусійная і культурная праграма.