Актывісты Саюза моладзі Мінскай вобласці прапанавалі свае бізнес-праекты

22 апреля 2021
Моладзевыя ініцыятывы  і планы па іх рэалізацыі абмеркавалі сёння ў Лагойскім раёне падчас адкрытага дыялогу. Актывісты Саюза моладзі Мінскай вобласці - прадстаўнікі працоўнай моладзі, задзейнічаныя ў сферы эканомікі, транспарцу і ў будаўніцтве, - прапанавалі свае бізнес-праекты. Удзельнікі форуму наведалі вядучыя сельскагаспадарчыя і прамысловыя  прадпрыемствы Лагойскага  раёна, дзе азнаёміліся з умовамі працы і сацыяльнай падтрымкай маладых спецыялістаў і маладых сем’яў. 
 

Удзельнікі моладзевага форуму таксама наведалі Паненскую  гару ў Лагойску

Тут  размешчаны мемарыял з імёнамі салдат, якія абаранялі горад у першы месяц Вялікай Айчыннай вайны. Да помніка маладыя людзі ўсклалі кветкі.